Беларуская Служба

Беларускія дэсантнікі на вучэннях з салдатамі NATO

05.03.2020 16:11
У межах беларуска-брытанскіх вучэнняў вядзецца падрыхтоўка беларускіх міратворцаў. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарMilitary_Material/pixabay.com/CC0

У адпаведнасці з Планам міжнароднай вайсковай супрацы на палігоне 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады адбываюцца сумесныя беларуска-брытанскія вучэнні, паведамляе прэсавая служба Мінабароны Беларусі, піша Белсат.

У межах беларуска-брытанскіх вучэнняў вядзецца падрыхтоўка беларускіх міратворцаў. Гэта з’яўляецца актуальным з пункту погляду планаванага пашырэння ўдзелу Беларусі ў міратворчай дзейнасці ААН.

Усяго ў вучэннях задзейнічана 28 вайскоўцаў 42-га батальёну марской пяхоты Узброеных сілаў Вялікай Брытаніі. Беларускі бок прадстаўляюць вайскоўцы міратворчай роты 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.

ав