Беларуская Служба

«Беларуснафта» пашырае сетку электразарадак у краіне

06.03.2020 08:52
«Беларуснафта« прэзентавала сёння сетку зарадных станцый для электрамабіляў Malanka.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by (Joenomias) Menno de Jong from Pixabay/CC0

За паўтара года фірма нарасцілі колькасць станцый да 251. Да 2021 года будзе ўстаноўлена больш за 600 станцый.

Гэта вынікае з разлікаў, што да 2025-га колькасці электрамабіляў у Беларусі павялічыцца да 100 тысяч, а потым і нават да 300 тысяч, распавёў БелТА намеснік гендырэктара «Беларуснафты» Андрэй Коцік.

Далейшы рост колькасці электрамабіляў у краіне ў кампаніі «Беларуснафта» звязваюць у тым ліку з абнуленнем мыта на электрамабілі.

Што датычыцца эканамічнага боку праекту, чыноўнік растлумачыў, што першыя зарадныя станцыі каштавалі каля 60-70 тысяч еўра, а цяпер кошт знізіўся 20 тысяч долараў.

Канцэрн падлічыў, што інвестыцыі ў сетку звышхуткіх зарадных станцый складуць каля 150 мільёнаў еўра. Фірма спадзяецца, што крэдытныя сродкі пад гэты праект выдзеляць міжнародныя банкі.

Сёння сетка Malanka можа абслугоўваць каля 9 тысяч электрамабіляў у дзень. «Беларуснафта» забяспечыла зараднымі станцыямі АЗС на галоўных магістралях краіны, а таксама паркоўкі побач з вялікімі камерцыйнымі, спартыўнымі і культурнымі абʼектамі.

У планах – да 2022 года пашырыць сетку так, каб зараджаць да 35 тысяч машын.

юл