Беларуская Служба

А.Лукашэнка: Я атрымаў шэраг прапаноў па пастаўках нафты

07.03.2020 10:27
A. Лукашэнка правёў сустрэчу з віцэ-прэм'ерам і старшынём канцэрна "Белнафтахім", прысвечаную пастаўкам нафты ў Беларусь.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Shutterstock.com/Aleksandr Lupin

У суботу Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з віцэ-прэм'ерам Юрыем Назаравым і старшынём канцэрна "Белнафтахім" Андрэем Рыбаковым, прысвечаную пастаўкам нафты ў Беларусь, -паведамляе на сайце euroradio.fm

"Я атрымаў шэраг прапаноў па пастаўках нафты і [яе] перапрацоўцы ў Беларусі, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы тэлеграм-канал Пул Першага. — Цяпер такіх прапаноў, слава Богу, нямала".

Па словах Лукашэнкі, аб'ёмы нафты, якую прапануецца паставіць, вялікія — больш за 6 мільёнаў тон. Прыблізна столькі яе патрэбна для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў на квартал.

"Калі нам гэта выгадна — значыць, будзем купляць", — заявіў Аляксандр Лукашэнка. З Назаравым і Рыбаковым ён вырашыў "узгадніць некаторыя пытанні", параіцца, "ці варта купляць гэтую нафту, як зрабіць лепш, што больш эканамічна выгадна". Ён мяркуе, што рашэнне сёння будзе прынятае. Тым больш, што "ўжо з панядзелка-аўторка [трэба] забіраць гэтую нафту", паведамляе sb.by.

На працягу студзеня-сакавіка 2020-га ў Беларусь паступае расійская, нарвежская і азербайджанская нафта.

яс