Конкурс арганізуюць сумесна Карытас епархіі Віцебскай каталіцкай царквы і Таварыства польскай школы. Дзеці могуць прысылаць свае творы, прысвечаныя Папе, да канца сакавіка. Вынікі конкурсу будуць падведзены ў траўні. Прыз – падарожжа ў Польшчу «Па слядах святога Яна Паўла ІІ».
Раней планавалася арганізаваць пілігрымку ў Польшчу і Рым у маі. Вернікі наведаюць месцы, звязаныя з жыццём і служэннем Караля Вайтылы, святога Яна Паўла ІІ.
Польскі Папа, 100-годдзе якога прыпадае на гэты год, у Беларусі карыстаецца вялікай пашанай. Партрэты Яна Паўла ІІ вісяць амаль у кожным касцёле. У многіх храмах ёсць і яго помнікі.
яс