У Мінску запрацаваў бясплатны сэрвіс InfoPrice па параўнанні коштаў на тавары ў крамах розных сетак. Ён дазваляе ў рэжыме рэальнага часу адсочваць, дзе і якія прадукты таннейшыя. У сярэднім можна эканоміць чвэрць бюджэту на пакупкі. Падобныя праекты рэалізаваны ў ЗША і Канадзе, піша Тэлеграф.
У сэрвісе прадстаўлены дзясяткі тысяч тавараў. Можна параўнаць кошт канкрэтнага прадукту ў розных сетках або вывучыць усю катэгорыю. Пакуль распрацоўшчыкі аблічбавалі асартымент чатырох буйных рытэйлераў – «Еўраопт», «Гіпа», «Карона» і «Green». Неўзабаве ў InfoPrice з'явяцца і іншыя гандлёвыя сеткі.
«Вынікі маніторынгу апынуліся нечаканымі. Першапачаткова планавалася, што сэрвіс дазволіць эканоміць да чвэрці бюджэту, але зараз мы бачым, што цэны на некаторыя тавары ў розных сетках адрозніваюцца амаль удвая. Цяпер усё гэта можна адсочваць аператыўна, каб разумець, куды выгадна ісці за садавінай, а дзе лепш прыкупіць кавы. Гэта дазволіць больш рацыянальна падыходзіць да паўсядзённых пакупак», – прызнаецца кіраўнік праекта InfoPrice Раман Андрухаў.
Тавары ў сэрвісе можна знайсці праз каталог або з дапамогай пошуку па назве ці штрых-коду. Усе яны адсартаваныя па таварных групах. Акрамя цэны, сістэма падказвае месца і дзень маніторынгу.
ав