X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Купалаўскі тэатр цэлы тыдзень будзе паказваць спектаклі анлайн

26.03.2020 08:15
Спасылкі на online-трансляцыю і прагляд запісаў спектакляў будзе даступны на сайце kupalauski.by і ў сацсетках таэтра.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Shvaygert Ekaterina

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ўпершыню арганізуе праект “Тыдзень Купалаўскага online”, паведамляе Еўрарадыё, са спасылкай на сайт тэатра.

Цэлы тыдзень у інтэрнэце можна будзе глядзець пастаноўкі купалаўцаў з камп’ютараў і мабільных прыладаў абсалютна бясплатна без тэрытарыяльных абмежаванняў.

Па словах гендырэктара Паўла Латушкі, гэтая акцыя мае на мэце "стварыць дадатковыя магчымасці для прагляду максімальна шырокай аўдыторыяй (аматарамі беларускага тэатральнага мастацтва, беларускай дыяспарай, грамадзянамі Беларусі, якія па розных абставінах затрымаліся за мяжой, і замежнымі грамадзянамі, якія цікавяцца тэатральным мастацтвам) пастановак галоўнага драматычнага тэатра краіны”. 

Першы спектакль будзе паказаны 27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра. У гэты вечар купалаўцы пакажуць легендарны спектакль “Паўлінка”. Жывую трансляцыю можна будзе паглядзець ў мабільным дадатку VOKA ці на сайце voka.tv з любой прылады і ў сетцы любога аператара Беларусі ды іншых краін свету нават без аўтарызацыі.

29 сакавіка праз спасылку на сайце і ў сацсетках тэатра гледачам будзе даступны прагляд запісу спектакля “Школа падаткаплацельшчыкаў” — французскай камедыі паводле твора Луі Вернэя і Жорж Бэра.

31 сакавіка купалаўцы запрашаюць на прагляд запісу спектакля “Вельтмайстар-акардэон” — спектакля-канцэрта паводле твораў Марка Мермана.

А 2 красавіка гледачы пабачаць запіс спектакля з рэпертуара Камернай сцэны “Ураджай” паводле твора аднаго з самых вядомых сучасных беларускіх драматургаў Паўла Пражко.

Спасылкі на online-трансляцыю і прагляд запісаў спектакляў будзе даступны на сайце kupalauski.by і ў сацсетках таэтра.