Беларуская Служба

Беларусь адзначае Дзень незалежнасці (Дзень Рэспублікі)

03.07.2020 09:18
Сёння парада, як летась, не будзе. Ён прайшоў 9 мая.
ИллюстрацияФото: pixabay.com

Сёння Беларусь адзначае Дзень незалежнасці (Дзень Рэспублікі). Дата прымеркаваная да гадавіны вызвалення Мінска ад нацыстаў — гэта адбылося 3 ліпеня 1944 года - піша Наша Ніва.

Да 1996 года Дзень незалежнасці ў Беларусі адзначалі 27 ліпеня, у гэты дзень у 1990-м была прынята Дэкларацыі аб суверэнітэце БССР. Але на рэферэндуме 1996 года святкаванне перанеслі на 3 ліпеня.

Незалежная грамадскасць адзначае таксама Дзень Волі — 25 сакавіка, калі была ў 1918 годзе абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сёння парада, як летась, не будзе. Ён прайшоў 9 мая.

Пачнецца святкаванне а 10-й з патрыятычнага шэсця «Беларусь памятае». Больш за 5 тысяч чалавек пройдуць па праспекце Незалежнасці да плошчы Перамогі і ўскладуць кветкі да Вечнага агню. Плануецца, што ў гэтым мерапрыемстве возьме ўдзел Аляксандр Лукашэнка.

А 12-й стартуе кірмаш ля Палаца спорта.

Увечары на Свіслачы адкрыецца святломузычны фантанны комплекс.

Увечары таксама чакаецца светлавое шоу, канцэрт ля стэлы «Мінск — горад-герой» і феерверк.

нг