Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская: Супрацоўнікі МУС і АМАПу, што вы робіце?

15.07.2020 08:20
«Вы не разумееце, што вашымі рукамі праводзіцца генацыд?!»
Святлана ЦіханоўскаяВідэазварот

Зарэгістраваная кандыдатам на прэзідэнцкія выбары Святлана Ціханоўская звярнулася з заклікам да супрацоўнікаў сілавых структур:

«Супрацоўнікі МУС і АМАПу, што вы робіце? Вы збіваеце сваіх маці, сясцёр, братоў, дзяцей. Людзі выйшлі на мірны пратэст. Людзі выйшлі выказаць сваё незадавальненне існуючай сістэмай. Людзі выйшлі выказаць сваё жаданне аб жыцці ў свабоднай краіне, аб сапраўдных выбарах. Чаму вы сваімі дзеяннямі распальваеце ў сэрцах людзей яшчэ больш негатыўных эмоцый да сістэмы.

Вы не разумееце, што вашымі рукамі праводзіцца генацыд?!  Я вас прашу: спыніцеся! Мне балюча глядзець на ўвесь гэты жах, які цяпер адбываецца. Перастаньце, прашу вас!»