Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Для арыштаваных і пацярпелых пратэстоўцаў сабралі мільён долараў

12.08.2020 09:34
Збор грошай пачаўся 25 чэрвеня 2020 года.
  ,
Пратэсты ў Мінску, станцыя метро "Пушкінская"PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Кампанія By_help сабрала мільён долараў на дапамогу беларусам, арыштаваным або параненым падчас акцыяў пратэсту, паведамляе "Еўрарадыё".

Толькі за апошнія чатыры дні, калі жорстка разганяюць масавыя акцыі пратэсту, кампанія сабрала 760 тысяч долараў. 

"Мільён. Мільён на параненых, на арыштаваных, на скалечаных.  Заўтра мы выкладзем пратакол, як звяртацца па дапамогу тым, хто пацярпеў у сутычках", — напісаў у Фэйсбуку каардынатар кампаніі Аляксей Лявончык.

Збор грошай пачаўся 25 чэрвеня 2020 года. Спачатку іх збіралі для выплаты штрафаў затрыманым падчас выбарчай кампаніі.

Звяртацца па дапамогу трэба праз старонку кампаніі By_help. 

эж