Увечары 11 жніўня ў цэнтра Гродна праходзіла акцыя пратэсту. У гэты час з аднаго канца гораду ў іншы ехала сям'я Іны Чарэўха разам з пяцігадовай дачкой – так яны патрапілі ў паток аўтамабіляў, якія сігналілі, піша партал tut.by. У нейкі момант, распавядае Іна, наперадзе іх і яшчэ двух машын зʼявілася вайсковая тэхніка і супрацоўнікі АМАПА. Праз некалькі хвілін у іх машыне пасыпаліся шыбы. Калі Іна павярнулася, яе дачка была ў крыві.
Дзяўчынку завуць Юля, ёй пяць гадоў. Усю ноч яна разам з мамай правяла ў больніцы. Тату забралі ў праваахоўныя органы – адтуль ён выйшаў толькі раніцай.
Іна кажа блытана, але спакойна. Тым, што ўчора адбылося, яна шакаваная дагэтуль.
Увечары 11 жніўня, распавядае субяседніца, яны ўсёй сямʼёй ехалі з Дзевятоўкі ў Альшанку – гэта два мікрараёны, размешчаныя ў розных канцах горача. Цэнтр Гродна быў перакрыты, таму яны вырашылі паехаць па вуліцы Савецкіх памежнікаў. Там, каля кальца, праходзіла акцыя пратэсту аўтамабілістаў: яны гучна сігналілі. Што было далей, Іна не разумее да гэтага часу.
- Наперадзе нас былі Skoda і мікрааўтобус. Мы разгубіліся, калі ўбачылі, як ваенная тэхніка наперадзе пачынае падрэзаць – і адзін з аўтамабіляў разгортваецца бокам. Муж выехаў на сустрэчную паласу, каб абʼехаць. Але насустрач нам выбеглі амапаўцы, пачалі біць машыну дубінкамі лабавое і бакавыя шыбы, люстэркі. Пасля гэтага ззаду ў нас заехала вайсковая тэхніка, быў моцны ўдар.
Калі Іна павярнулася, каб паглядзець, што з дачкой, убачыла, што яна ўжо сцякала крывёю.
- Я не разумела, адкуль кроў. Усё было як у тумане. Муж адразу хацеў адвезці нас у больніцу хуткай дапамогі, яна зусім побач, але хутка падбеглі людзі і прапанавалі падвезці. Дачка плакала – яна вельмі спалохалася. У мужа быў рассечаны лоб. Яго адразу спыніла міліцыя, павезла разбірацца, толькі раніцай адпусцілі.
Лекар наклаў дзяўчынцы чатыры шва – у яе, кажа Іна, рассяканне правай скроневай часткі прыкладна на два з паловай сантыметры, яны атрымала моцны ўдар.
Іна запэўнівае, што ў акцыі пратэсту яны не ўдзельнічалі і не сігналілі, бо тэхнічна не маглі гэта зрабіць: у іх зламаны сігнал.
эж