Беларуская Служба

Палякі Беларусі выказалі салідарнасць з ахвярамі ашалелых сілавікоў

14.08.2020 14:33
«Мы выказваем сваю салідарнасць з ахвярамі рэпрэсіяў. Краіна цяпер нагадвае вязніцу і катавальню».
   , 14  2020 .
Акцыя салідарнасці ў Гродне, 14 жніўня 2020 г.Фота: Саюз паялкаў Беларусі

Саюз палякаў Беларусі арганізаваў ланцуг салідарнасці. Перад сядзібай арганізацыі ў Гродне польскія актывісты сталі ў шэраг уздоўж дарогі, каб выказаць салідарнасць са сваім суграмадзянамі-беларусамі, якія змагаюцца за сумленныя выбары і свабоду. Беларускія палякі трымалі бела-чырвоныя сцягі і лозунг:«За нашу і вашу свабоду».

Старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжэліка Борыс заяўляе, што грамадская арганізацыя не можа быць абыякавая да гвалту, які ўлады ўжываюць супраць мірных грамадзянаў:

-Мы з'яўляемся часткай грамадзянскай супольнасці Беларусі. Мы выказваем сваю салідарнасць з ахвярамі рэпрэсіяў. Краіна цяпер нагадвае вязніцу і катавальню. Кожны грамадзянін, няважна паляк ці беларус, не можа застацца абыякавы да здзекаў і гвалту супраць мірных людзей.

Анжэліка Борыс звярнула ўвагу на тое, што сябры Саюзу палякаў або яго прыхільнікі таксама пацярпелі падчас пратэстаў – быў збіты старшыня Саюзу палякаў Кобрына Аляксандр Ярмашук, гарадзенскі актывіст і журналіст Ян Роман і праваабаронца Ігар Станкевіч з Мінску.

IAR/эж