Беларуская Служба

У Беларусі зноў брутальны разгоны ды арышты людзей

24.09.2020 08:11
Праваабаронцам з цэнтру «Вясна» вядомыя пакуль 270 прозвішчаў затрыманых.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STR Dostawca: PAP/EPA

Патаемная інаўгурацыя Лукашэнкі закончылася жорсткім хапуном мірных жыхароў па ўсёй Беларусі.

Праваабаронцам з цэнтру «Вясна» вядомыя пакуль 270 прозвішчаў, затрыманых 23 верасня падчас пратэстаў у Мінску і іншых гарадах краіны.

- На дадзены момант нам вядома пра затрыманні 270 чалавек. 21 асоба схоплена ў Гомлі, 6 у Берасці, у Маладзечна – двое, 5-6 чалавек у Віцебску, усе астатнія ў Мінску. Гэтым разам масава білі машыны, недзе 6 машын разбіта, раней такога не было. Затрыманыя знаходзяцца ў асноўным на Акрэсціна. Адпусцілі толькі пару чалавек.

На разгон мірных пратэстаў былі кінутыя тысячы сілавікоў: міліцыя, АМАП, унутраныя войскі. Лукашэнкаўцы ў Мінску ўжывалі вадамёты, газ, выбухі ці гукі, падобныя да стрэлаў, гучалі прынамсі ў шасці кварталах сталіцы.

юл