Беларуская Служба

У Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі супраць журналістаў

29.09.2020 17:50
TUT.BY пазбавілі акрэдытацыі, з першага кастрычніка партал перастане быць СМІ.
Здымак мае ілюстрацыйны характар EPA/STR Dostawca: PAP/EPA.

Штрафамі ды арыштам пакараныя шэраг журналістаў іншых выданняў. Агулам ідзецца пра дзясяткі карэспандэнтаў, якія сталі ахвярамі рэпрэсіяў з боку ўлады, кажа Вольга Хвоін з Беларускай асацыяцыі журналістаў.

- Летам да выбараў журналістаў проста затрымлівалі на некалькі гадзін у пастарунках, было шмат канфіскацыі тэхнікі, адзінкавыя выпадкі гвалт. Цяпер улады імкнуцца журналістаў у першую чаргу ізаляваць. Іх адпраўляюць на суткі, даюць максімальныя тэрміны. Ужо больш за 30 журналістаў былі арыштаваныя.

У аўторак суддзя Кастрычніцкага суда Аляксандр Рудэнка пакараў журналістку Алену Доўнар арыштам на 15 сутак і штрафам у 50 базавых велічынь.

юл