Беларуская Служба

Слонімскія актывісты запрасілі ўлады сустрэцца на плошчы

23.10.2020 10:04
Актывісты не вельмі вераць, што нехта з уладаў прыйдзе да іх на плошчу, хутчэй прышлюць туды міліцыю з дручкамі.
, 27  2020 .
Мінск, 27 верасня 2020 г. PAP/EPA/STR

Пасля таго, як слонімскія актывісты не дачакаліся адказу ад раённых уладаў аб правядзенні сустрэчы для абмеркавання самых надзённых праблем, яны звярнуліся да жыхароў горада і прызначылі сход на плошчы.

Кіраўніцтва Слонімскага райвыканкама ніяк не адрэагавала на просьбу мясцовых актывістаў аб правядзенні круглага стала, хаця першапачаткова ініцыявала яго правядзенне.

Актывісты паставілі ўмову, каб улады да 21 кастрычніка вызначыліся з датай, але ўлады не адказалі. Тады яны напісалі зварот да жыхароў горада.

Патлумачылі, што ўлады адмоўчваюцца і запрасілі сланімчан сабрацца на плошчы перад райвыканкамам 25 кастрычніка.

На адкрыты дыялог яны запрасілі і кіраўніцтва райвыканкама. Пытанняў набралася шмат, але ёсць і першачарговыя:

-Мы якраз хацелі з уладамі абмеркаваць такое набалелае пытанне аб тым, што міліцыя перавышае свае паўнамоцтвы, затрымлівае слонімцаў падчас мірных акцый. Потым людзей судзяць толькі за тое, што яны грамадскаактыўныя.

Актывісты не вельмі вераць, што нехта з уладаў прыйдзе да іх на плошчу, хутчэй прышлюць туды міліцыю з дручкамі.

Тым не менш, яны настойваюць на мірным дыялогу, каб супольна абмяркоўваць сітуацыю не толькі ў горадзе, а і ў краіне.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ