Беларуская Служба

Сілавікі жорстка разагналі акцыі ў Полацку і Наваполацку 

25.10.2020 21:27
Да месца разгону прыязджалі дзве машыны хуткай дапамогі. 
.
.Фта: Тэлеграм-канал "Полацк/Наваполацк LIVE"

У Полацку супраць пратэстоўцаў іліцыянты ўжылі слезацечны газ Акцыя пратэсту ў Наваполацку пачалася а 14 гадзіне каля ГЦ «Стралецкі капітал». У раёне гасцініцы «Нафтан» калоне сілавікі перакрылі дарогу.

А 15 гадзіне пратэстоўцы сабраліся на плошчы Будаўнікоў. Утвораная калона накіравалася ў бок парка. Туды ж паехалі аўтобусы з сілавікамі.
Пачаліся затрыманні, якія былі досыць жорсткімі з ужываннем дубінак.

Да месца разгону прыязджалі дзве машыны хуткай дапамогі. Па папярэдняй інфармацыі затрымана пяць чалавек. Пасля разгону акцыі, пратэстоўцы выбудаваліся ў ланцужок супраць гвалту і жорсткасці. Ў Полацку на пратэставую акцыю выйшла каля 50 чалавек. Яны спрабавалі ўладкаваць марш, але міліцыя разагнала пратэстоўцаў з ужываннем слезацечнага газу. У КУС вобласці ўжыванне газу пацвердзілі. У райаддзел міліцыі былі дастаўлены тры чалавекі.

Святаслаў Бруйко