Беларуская Служба

У Беларусі пачаліся адлічэнні студэнтаў «за пратэсты»

30.10.2020 10:45
Пад пагрозай страты навучання больш за 300 чалавек. Загад аддаў Лукашэнка.
Лукашэнка загадаў адлічваць студэнтаў з ВНУ за ўдзел у пратэстахEPA/SERGEI SHELEG / BELTA POOL Dostawca: PAP/EPA

Вядома аб адлічэннях у БДАМ, БНТУ, толькі сёння з Эканамічнага ўніверсітэту адлічылі 4 студэнтаў за ўдзел у акцыях.  Вядома таксама пра звальненні выкладчыкаў. 

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні паведаміў, што гатовы прыняць да навучання беларускіх студэнтаў, якія сутыкнуліся з палітычнымі рэпрэсіямі. Пачынаючы з верасня, ЕГУ ўжо прадставіў бясплатныя месцы 19 грамадзянам Беларусі. І, дзякуючы падтрымцы ўраду Літвы, можа яшчэ!

Універсітэт заклікае ўсіх зацікаўленых даведацца падрабязнасці на сайце і просіць звяртацца студэнтаў, якіх адлічылі з беларускіх ВНУ «за палітыку», якія пацярпелі ад рэпрэсіяў.

юл