Сёння, у нядзелю, 6 снежня 120 дзень запар у Беларусі працягваюцца масавыя пратэсты супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Трэцюю нядзелю запар акцыі праходзяць у новым фармаце – дваровых і раённых шэсцяў. Сённяшнія акцыі названыя «Маршамі волі». Людзі працягваюць дабівацца сыходу Аляксандра Лукашэнкі і пакарання вінаватых у здзяйсненні гвалту сілавікоў.
У Мінску назіраецца вялікая колькасць спецыяльнай тэхнікі і сілавікоў. Яны змянілі тактыку і адмовіліся ад ачаплення цэнтральных плошчаў сталіцы, цяпер сілавікі дыслацыраваліся ў спальных раёнах. Метрапалітэн пасля каротка перапынку аднавіў працу ўсіх станцый.Па ўсёй Беларусі не працуе Тэлеграм, але дзейнічае мабільны інтэрнэт.
Сілавыя структуры праводзяць хаатычныя затрыманні і разгоны раённых шэсцяў. У прыватнасці хапуны ўжо адбыліся ў мінскіх Сухараве, Уруччы і Сляпянцы.
эж