Моладзь і дзеці, якія вывучаюць польскую мову ў Беларусі, прынялі ўдзел у конкурсе «Майстар польскага правапісу». Конкурс адбыўся 5 снежня ў Гародне, а 6 снежня ў Мінску. У ім прынялі ўдзел больш за сто чалавек.
Старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжэліка Борыс распавяла, што сёлета з-за эпідэміі была абмежавана колькасць удзельнікаў. Тыя, хто лепш за ўсё напісаў дыктоўку, атрымалі, сярод іншага, камп'ютарнае абсталяванне:
-У нас «Мікалайкі». Усе ўдзельнікі нашага конкурсу атрымалі ласункі ды іншыя святочныя падарункі.
Многія ўдзельнікі конкурсу «Майстар польскага правапісу» спадзяюцца працягнуць адукацыю ў Польшчы. Апроч мінчукоў польскую дыктоўку ў сталіцы Беларусі пісалі жыхары Барысава, Дзяржынска, Магілёва ды Мазыра.
iar/эж