Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь выйшла на дваровыя маршы

06.12.2020 19:56
Гэта вымушаны крок у адказ на разгон міліцыяй папярэдніх маршаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар EPA/STR Dostawca: PAP/EPA

Беларусы пачалі збірацца па дварах, выходзіць на вуліцы ў мікрараёнах Мінска ды іншых гарадоў.

У Гомелі прайшла буйная акцыя салідарнасці з закрытай «Хлебнай майстэрняй», якая не некаторы час не працавала на знак пратэсту супраць палітыкі ўладаў. У нядзелю яна адкрылася, пакуль толькі на адзін дзень, і людзі адразу ж сталі ў чаргу, каб падтрымаць гаспадароў.

У беларускай сталіцы адбыліся вялікія дэманстрацыі ў Заводскім раёне, Сухараве, Грушаўцы, на Старажоўцы, Камароўцы. Людзі скандавалі лозунгі: Лукашэнку ў аўтазак" і "Верым, можам, пераможам!".

Сілавікі адаптавалі тактыку да раённых маршаў. Улады зноў глушылі Тэлеграм ды абмяжоўвалі доступ да мабільнага інтэрнэту і вай-фаю. Мабільныя групы на мікрааўтобусах курсіравалі каля патэнцыйных месцаў збору і прэвентыўна хапалі людзей на вуліцах.

Журналісты не былі ў стане палічыць колькасць удзельнікаў, але відавочна, што менш людзей вышлі на акцыі. Аднак напружанне ў грамадстве застаецца, кажа палітолаг Павал Усаў.

- Не думаю, што гэта канец. Барацьба будзе працягвацца. Пра што сведчыць нервовая рэакцыя ўладаў на пратэсты. Яны баяцца таго, што ўвесну ці пры пагаршэнні эканамічнай сітуацыі, пратэст можа разгарнуцца з навой сілай. Я б пакуль не ставіў кропку. Напружанасць у грамадстве застаецца.

юл