Гэтым разам сярод затрыманых шмат людзей культуры: актор "Беларускага свабоднага тэатра", сувядоўца "Культурнай сядзібы" на @euroradio Аляксей Сапрыкін, вядомы паэт і спявак Уладзь Лянкевіч у Мінску, журналісты Марыся Харэвіч і Сяргей Людкевіч у Гродне. Гэта не першыя арышты творчых асобаў у Беларусі, кажа намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра Тацяна Нядбай.
- Гэта не адзінкавы выпадак. Сярод затрыманых было шэраг сяброў ПЭН-цэнтра: Дзмітрый Строцаў, Ганна Комар, Вольга Шпарага ды іншыя.
Ужо вядомыя пра больш за 300 затрыманых у нядзелю на пратэстах па ўсёй Беларусі. Таксама лекары паведамілі, што машыны хуткай дапамогі забралі траіх пратэстоўцаў з Кастрычніцкага РУУС. Магчыма раненні гумовымі кулямі.
юл