Першыя акцыі ў Гродне пачаліся ўжо а 10-й раніцы. У мікрараёне “Фарты” больш дзясятка чалавек выйшлі да дарогі з бел-чырвона-белымі сцягамі.
Ім сігналілі праязджаючыю аўта. Пазней людзі прайшліся па блізкіх вуліцах.
У мікрараёне “Румлёва” малады чалавек стаў на мосце з бела-чырвона-белым сцягам і размахваў ім. Яго затрымалі людзі ў цывільным.
У адзіночны пікет выйшаў мужчына ў мікрараёне “Дзевятоўка” побач з касцёлам.
У цэнтры гораду на вуліцы Савецкай прагульваліся людзі з бел-чырвона-белымі парасонамі. Сабралася каля 20 чалавек, выкрыквалі “Жыве Беларусь!”.
Невялікімі групкамі людзі збіраліся і ў іншых мікрараёнах, фатаграфаваліся і хутка разыходзіліся.
Побач са Скідальскім рынкам былі затрыманыя журналісты агенцтва “БелаПАН” Марыся Харэвіч і Сяргей Людкевіч.
Іх даставілі ў Ленінскі РАУС, але пазней без складання пратакола адпусцілі. Прычыны затрымання журналістам не патлумачылі.
Алесь Завіноўскі