Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва прапануе ЕС і Расіі разам распрацаваць меры па стабілізацыі сітуацыі ў Беларусі. Гаворыць прадстаўнік НАК Анатоль Кротаў.
- Для нас безумоўным прыярытэтам з'яўляецца спыненне сістэмных ды масавых рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека. Дзеля гэтага патрэбна павелічэнне міжнароднага ціску на Беларусь. Калі Мінск не чуе заклікаў да дыялогу, гэты ціск будзе ўзмацняцца. Гэта не злая воля, а адказнасць за беззаконне. Будуць пашырацца санкцыйныя спісы ды эканамічныя абмежаванні. Будзе створаны міжнародны механізм пераслед за крымінальныя злачынствы здзейсненыя ў Беларусі. Калі ў краіне не да законаў, будуць задзейнічаны міжнародныя прававыя механізмы ды ўніверсальная юрысдыкцыя.
НАК заклікаў Расію ды ЕЗ пачаць гуляць больш актыўную ролю ў вырашэнні беларускага крызісу ў адпаведнасці з патрабаваннямі беларускага народу.
У сваю чаргу Святлана Ціханоўская абвясціла, што гатовая ўзначаліць Беларусь у пераходны перыяд, а таксама прадставіць канцэпцыю правядзення новых выбараў, праект канстытуцыйнай рэформы і праграму эканамічнай дапамогі малазабяспечаным групам, падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу на пераходны перыяд.
юл