Рэдактар «Нашай нівы» Андрэй Дынько заявіў Польскаму радыё, што ўсіх журналістаў, 20 чалавек, выклікаюць на допыт. Першыя журналісты павінны пайсці ў Следчы камітэт на допыт сёння, а іншыя - у бліжэйшыя дні. Гэта звязана са са жнівеньскай публікацыяй. Тады адзін з дэманстрантаў паведаміў у рэдакцыю, што падчас утрымання ў следчым ізалятары яго дапытваў і збіваў асабіста чалавек, падобны на намесніка міністра ўнутраных спраў. У сувязі з гэтай публікацыяй была ўзбуджана крымінальная справа за паклёп.
Андрэй Дынько кажа, што не толькі ў яго выдання ёсць праблемы з законам.
- Выдатная журналістка партала tut.by Кацярына Барысевіч знаходзіцца ў следчым ізалятары. Дзве выдатныя журналісткі тэлеканала Белсат Кацярыны Андрэева і Дарыя Чульцова таксама знаходзяцца ў турме ў Жодзіне. Практычна зараз на кожнае выданне ёсць нейкая справа, якая ёсць таксама формай псіхалагічнага ціску на нас.
Па інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, за апошні год беларускіх журналістаў затрымлівалі звыш паловы тысячы разоў. Большасць затрыманняў адбылася падчас акцый пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў.
IAR/У. Пац/нг