Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З панядзелка пачалі выклікаць на допыты ўсіх журналістаў «Нашай нівы»

07.12.2020 22:00
Журналістаў праслухоўваюць у сувязі са жнівеньскай публікацыяй.
КДБ у Мінску Shutterstock.com / kateafter

З панядзелка пачалі выклікаць на допыты ўсіх журналістаў найстарэйшай незалежнай беларускай газеты «Наша ніва». Рэдактар Андрэй Дынько, сказаў Польскаму радыё, што журналістаў праслухоўваюць у сувязі са жнівеньскай публікацыяй.

- Мы гэта звязваем са справай аб нібыта паклёпе на віцэ-міністра ўнутраны6х спраў Беларусі Барсукова, які, нібыта меў месца ў адным з матэрыялаў «Нашай нівы» у жніўні. Тады, так званы дыджэй Перамен, выйшаўшы з турмы, расказаў падчас знаходжання ў карцары, яго наведваў і біў чалавек вельмі падобны на намесніка міністра ўнутраных справаў Барсукова. За гэтае інтэрв'ю была заведзена крымінальная справа, быў затрыманы галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч.

- Гэта форма псіхалагічнага ціску на нас, каб мы менш працавалі – адзначыў Андрэй Дынько.

яс