Сёння, наведваючы бальніцу ў Стоўбцах Лукашэнка выказаўся наконт заявы МАК:«Трэба нам звярнуцца ў суд. Хай Бах і банда раскажуць, у чым мая віна, што я сваю краіну абараняю?! » Цытату дае «Пул Першага».
Міжнародны алімпійскі камітэт учора адхіліў Аляксандра Лукашэнку ад усіх алімпійскіх мерапрыемстваў, а гэта значыць, што ён не зможа прыехаць у Токіа на летнія гульні. Гэта датычыцца і яго сына Віктара.
Беларускі дыктатар 23 гады з'яўляецца кіраўніком беларускага Нацыянальнага алімпійскага камітэта, а яго сын – намеснікам. Кіраўнік МАК Томас Бах напісаў у заяве, што Лукашэнка недастаткова абараняе спартсменаў краіны ад палітычнай дыскрымінацыі, і патрабуе тлумачэнняў адносна падазрэнняў у збіванні, катаваннях і арыштах гульцоў.
яс