Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Як сушыць бел-чырвона-белую бялізну?

08.12.2020 12:12
Гродзенец склаў петыцыю да мясцовых уладаў з патрабаваннем дакладна растлумачыць, як грамадзяне павінны на сваіх балконах сушыць бялізну бел-чырвона-белага колеру.
Bazylika katedralna św. Franciszka Ksawerego (dawniej kościół jezuitów) i Batorówka w Grodnie
Bazylika katedralna św. Franciszka Ksawerego (dawniej kościół jezuitów) i Batorówka w GrodnieFoto: Wikipedia CC BY-SA 3.0

Гродзенец склаў петыцыю да мясцовых уладаў з патрабаваннем дакладна растлумачыць, як грамадзяне павінны на сваіх балконах сушыць бялізну бел-чырвона-белага колеру, каб не быць прыцягнутымі да адказнасці за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства.

Яўген Дудкін звяртаючыся да мясцовых уладаў з падобнай петыцыяй патлумачыў, што падставай для яе стаў інцыдэнт, які адбыўся ў Мінску.

На жыхара сталіцы склалі пратакол за тое, што ён развесіў на сваім балконе бел-чырвона-белы сцяг і іншыя рэчы, але такога ж колеру.

У сувязі з гэтым Дудкін, спасылаючыся на тое, што ён законапаслухмяны грамадзянін, удакладняе, якія канкрэтна рэчы бел-чырвона-белага колеру забараняецца сушыць на балконе.

Яго таксама цікавіць, ці вызначаны ліміт на колькасць бчб-рэчаў для сушкі і ў якія дзяржаўныя ворганы патрэбна звяртацца за тлумачэннямі.

-Мяне гэта вельмі абурыла – гэта абсурдная сітуацыя. І ўзнікае пытанне да ўладаў – цяпер усе гэтыя рэчы патрэбна выкінуць на сметнік, бо інакш гэта будзе лічыцца пікетаваннем? – кажа Дудкін.

Дарэчы, Дудкін абяцае ўладам, калі адказ будзе не канкрэтны, паскардзіцца ў пракуратуру.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ