Журналістка Белсата Любоў Лунёва ўначы выйшла з Акрэсціна ў суправаджэнні дактароў. Яе забрала «хуткая дапамога». Яна цяпер знаходзіцца ў 9-й бальніцы Мінска ў аддзяленні кардыялогіі, паведамілі Свабодзе яе родныя.
Любоў Лунёва была затрыманая разам з аператарам Іванам Куракевічам падчас асвятлення маршу пенсіянераў на праспекце Незалежнасці ў панядзелак 7 снежня. Пасля складання пратаколаў пра ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве іх даставілі ў ЦІП на Акрэсціна да суда.
ав/БАЖ