Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Microsoft афіцыйна адмовіўся пастаўляць Xbox у Беларусь з-за палітыкі

08.12.2020 17:04
У самым Microsoft тлумачаць адмову ад продажаў накладзенымі санкцыямі, хоць не канкрэтызуюць якімі.
.
.geralt/pixabay.com/CC0

Кампанія Microsoft адмовілася ад афіцыйных паставак у Беларусь новых кансоляў Xbox Series з-за палітычнага становішча ў краіне і санкцый, перадае Беларусі партызан.

Гандлёвыя кампаніі-партнёры ўдакладняюць, што Microsoft не сертыфікуе новую прадукцыю ў Беларусі, што кажа пра адсутнасць планаў рэалізацыі і гарантыйнага суправаджэння.

У самым Microsoft тлумачаць адмову ад продажаў накладзенымі санкцыямі, хоць не канкрэтызуюць якімі.

Паводле інфармацыі Digital Report, Microsoft таксама мае намер закрыць доступ да гульнявой пляцоўцы i крамы з Беларусі. Гэта значыць, што хутка знікне магчымасць купляць лічбавыя копіі гульняў у краме Microsoft.

Крыніцы ўдакладняюць, што гэтая мера прадыктаваная не столькі санкцыямі, колькі новай стратэгіяй, калі навінкі прысутнічаюць толькі на рынках, якія прызнаюцца амерыканскай карпарацыяй.

Пытанне афіцыйнага прысутнасці Xbox Series у Беларусі будзе вырашацца летам 2021, як і пытанне арганізацыі плацяжоў у краме гульняў у беларускіх рублях.

ав