Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сцяпан Пуціла ўвайшоў у ТОП-5 польскага конкурсу «Журналіст Году Grand Press 2020»

09.12.2020 15:13
«Сцяпан стаў узорам барацьбы за свабоду краіны і свабоду слова. І прыкладам заангажаванай журналістыкі».
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/geralt/CC0 creative commons

Стваральнік праекта NEXTA Сцяпан Пуціла ўвайшоў у ТОП-5 прэстыжнага польскага конкурсу «Журналіст Году Grand Press 2020».

«Ён злучае публіцыстыку з рэпарцёрскім асвятленнем, паказваючы вулічныя пратэсты і выкрываючы крывадушнасць рэжыму ў Беларусі. Сцяпан стаў узорам барацьбы за свабоду краіны і свабоду слова. І прыкладам заангажаванай журналістыкі, якая змагла звярнуць на сябе ўвагу ўсяго свету. За гэта Лукашэнка абвясціў яго ў вышук», – гаворыцца на сайце конкурсу.

У конкурсе за журналіста году галасуюць самі супрацоўнікі СМІ. У галасаванні прымала ўдзел больш за 900 журналістаў ды рэдкалегій. Журналістам году стаў Дарыюш Росяк (Dariusz Rosiak).

нг