Стваральнік праекта NEXTA Сцяпан Пуціла ўвайшоў у ТОП-5 прэстыжнага польскага конкурсу «Журналіст Году Grand Press 2020».
«Ён злучае публіцыстыку з рэпарцёрскім асвятленнем, паказваючы вулічныя пратэсты і выкрываючы крывадушнасць рэжыму ў Беларусі. Сцяпан стаў узорам барацьбы за свабоду краіны і свабоду слова. І прыкладам заангажаванай журналістыкі, якая змагла звярнуць на сябе ўвагу ўсяго свету. За гэта Лукашэнка абвясціў яго ў вышук», – гаворыцца на сайце конкурсу.
У конкурсе за журналіста году галасуюць самі супрацоўнікі СМІ. У галасаванні прымала ўдзел больш за 900 журналістаў ды рэдкалегій. Журналістам году стаў Дарыюш Росяк (Dariusz Rosiak).
нг