Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Залатога медаліста ЕГ Сцяпана Папова звольнілі з цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі

09.12.2020 18:22
У сябе ў інстаграме Сцяпан пракаментаваў звальненне і тое, што ён думае пра сітуацыю ў краіне.
Сцяпан Папоўфота: http://octagon.by

Чэмпіёна свету і Еўропы па самба, залатога медаліста Еўрапейскіх гульняў Сцяпана Папова звольнілі з цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі». У сябе ў інстаграме Сцяпан пракаментаваў звальненне і тое, што ён думае пра сітуацыю ў краіне:

«Вось і мяне закранула доля сумленнага беларуса, які не маўчыць! Яшчэ некалькі месяцаў таму для чыноўнікаў з Міністэрства я быў ці ледзь не ідэалам спартсмена. Мне даверылі гонар пранесці агонь Еўрапейскіх гульняў на галоўнай сцэне Мінска... Былі планы адносна развіцця спорту ў Беларусі. Але так склалася, што пасля ўсіх гэтых жудасных падзей у нашай краіне мяне адразу спрабавалі зрабіць здраднікам. А потым гэтыя ж чыноўнікі палівалі брудам у прэсе, спрабавалі зняважыць мой гонар і годнасць.

Калі на тваёй душы няма грузу дакораў сумлення, жыццё само пакажа табе шлях. Дзякуй усім, хто побач у цяжкую хвіліну, і дзякуй тым, дзякуючы чыім ударам я стаў мацней», – напісаў Сцяпан Папоў.

нг