Экс-кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з перадкалядным пасланнем.
«За месяцы пратэстаў беларусы паказалі, што ні сімвалы, ні мовы, ні адрозненні ў веры не могуць нас раздзяліць. Цяпер мы чакаем свята Калядаў і рыхтуемся да яго, таксама, як да нараджэння новай Беларусі мы рыхтуемся кожны дзень», – сказала між іншым Ціханоўская і звярнулася да вернікаў розных канфесій.
- Большасць з вас не прынялі беззаконнасці, якую здзяйсняе рэжым. Вы заявілі, што гэта не толькі палітычная, але і духоўная праблема, вы прызналі, што гэта не толькі злачынства, але і грэх. Вы не згадзіліся, што месца вашай веры – толькі ў храмах па выходных.
Ціханоўская нагадала пра пераслед з боку рэжыму лідараў розных канфесій, якія выступаюць супраць гвалту ў Беларусі.
Святлана Ціханоўская 13–14 снежня наведае Берлін з рабочым візітам, дзе сустрэнецца між іншым з прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.
нг