Закрыццё ўладамі Беларусі з 20 снежня наземных межаў для выезду грамадзян краіны экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская лічыць вяртаннем «у часы сталінізму» з яго «жалезнай заслонай».
«За 26 гадоў Лукашэнка вярнуў Беларусь у часы сталінізму з яго масавымі паказальнымі рэпрэсіямі, тэрорам, а цяпер – і з жалезнай заслонай», – гаворыцца ў каментары Ціханоўскай, размешчаным у яе телеграм-канале.
Паводле яе слоў, рэжым робіць усё, каб «ператварыць краіну ў сучасны ГУЛАГ – велізарную турму, дзе пануе страх і гвалт».
«Ён баіцца агалоскі і правасуддзя і спадзяецца, што закрытыя межы дапамогуць схаваць усе яго злачынствы. Але я дакладна ведаю: волю беларускага народа за закрытай мяжой не схаваць», – падкрэсліла Ціханоўская.
ав/naviny.by