Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Гомлі затрымалі шматдзетную маці, якую раней судзілі за цацку, падобную да Лукашэнкі

10.12.2020 14:25
Раней жанчыну судзілі за фатасэсію з цацкай «Беларускі Пачакун».
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

Ранкам у Гомлі затрымалі шматдзетную маці Натальлю Глазкову. Як сьведчыць яе сяброўка, Натальлю затрымалі на чыгуначным вакзале, калі яна прыехала з Горадні, перадае Свабода.

У гэты момант супрацоўнікі міліцыі спрабуюць трапіць у кватэру да сяброўкі Натальлі — Аксаны Ліхадзіеўскай.

Сябровак судзілі за фатасэсію з цацкай «Беларускі Пачакун». Жанчыны фатаграфавалі цацку ў зоне адпачынку, і прыехала міліцыя нібыта па заяве нейкай жанчыны, што цацка падобная на Лукашэнку.

Натальля тлумачыла на судзе, што два тыдні таму ёй прысудзілі буйны штраф за здымак зь бел-чырвона-белым сьцягам. Каб яго выплаціць, яна пашыла цацку «Беларускі Пачакун» і зьбіралася прадаць яе праз аўкцыён. Для аўкцыёну Натальля зь сяброўкай Аксанай вырашылі сфатаграфаваць цацку на фоне прыроды.

У кастрычніку суд Навабеліцкага раёну Гомля пакараў Глазкову штрафам за ўдзел у акцыях партэсту. Перад гэтым яна адбыла ў ізалятары 4 дні.

ав