На дадзены момант гэта самы вялікі сутачны прырост у нашай краіне за час пандэміі.
З пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 154 392 чалавекі з станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 132 085 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. У актыўнай фазе COVID-19 – 21 069 чалавек.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1238 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. Восем – за апошнія суткі.
У Беларусі ўводзіцца часовая забарона на выезд з краіны праз наземныя пункты пропуску з 21 снежня. Мера прадпрымаецца ў мэтах прадухілення распаўсюджвання ў краіне COVID-19.
Галоўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка раней казаў, што эксперты разлічваюць выйсці на плато ў цэлым па рэспубліцы ў снежні або нават студзені. Пры гэтым ён адзначаў, што эпідсезон па захворванні на грып у нас чакаецца ў студзені – лютым. Так што сур'ёзнае зніжэнне захворвання чакаецца толькі да вясны.
ав