Працаўніка прадпрыемства «Віцебскія дываны» Вячаслава Целіцына, які 1 снежня далучыўся да агульнанацыянальнага страйку, звальняюць з працы «за прагулы без важных прычын». Вячаславу таксама растлумачылі, што яго адмова ад выканання працоўных абавязкаў супярэчыць заканадаўству. Аднак, Вячаслаў Целіцын растлумачыў, што далучаецца да страйку «з прычыны прававога дэфолту, беззаконнасці і
гвалту». Вячаслаў падкрэсліў, што яго вырашэнне страйкаваць было
абдуманым.
- Я не пабаяўся. І апошняй кропляй былі выказванні АМАПаўцаў, што
вы наш корм, ідзіце працуйце. Я прыходзіў на працу і ўвесь час
пракручваў вось гэтыя фразы і думкі ў галаве.
Вячаслаў Целіцын стаў першым працоўным у Віцебску, які далучыўся да
агульнанацыянальнага страйку.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск