Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палітвязня Дзядка пасадзілі ў карцар на сем сутак

11.12.2020 12:30
Як стала вядома праваабаронцам, палітвязню Міколу Дзядку было вынесенае спагнанне ў СІЗА-1 г. Мінска за «міжкамерную сувязь».
T.    .
Tурма. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 8 снежня яго змясцілі ў карцар тэрмінам на сем сутак. Гэта азначае, што ўвесь гэты час ён будзе знаходзіцца ў адзіночнай маленькай камеры без лістоў і кніг.

Таксама вядома, што 9 снежня суд Партызанскага раёна г. Мінска разгледзеў скаргу абаронцы Міколы Дзядка на пастанову аб прымяненні да яго меры стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту. Суддзя Мікалай Ліпневіч адмовіў у задавальненні скаргі, бо палітзняволены застаецца ў СІЗА.

ав