Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кіраўнік каталіцкай царквы ў Беларусі хоча адмовіцца ад пасады

11.12.2020 16:04
Мітрапаліт хоча пайсці на пенсію, паведаміла Еўрарадыё.
Арцыбіскуп Тадэвуш КандрусевічPAP/Mateusz Marek

 Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў намер пераслаць апостальскаму нунцыю ў Беларусі прашэнне аб адстаўцы на імя папы рымскага Францішка:

- 3 студзеня 2021 гады мне споўніцца 75 гадоў. Я афіцыйна іду ў адстаўку і павінен пайсці на пенсію. Я ўжо напісаў прашэнне аб адстаўцы і неўзабаве перашлю яго нунцыю.

Тадэвуш Кандрусевіч асудзіў гвалт з боку сілавікоў і заклікаў уладу ісці на перамовы з пратэстоўцамі. За гэта ён ужо больш за тры месяцы не можа вярнуцца на радзіму ў Беларусь.

юл