Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў намер пераслаць апостальскаму нунцыю ў Беларусі прашэнне аб адстаўцы на імя папы рымскага Францішка:
- 3 студзеня 2021 гады мне споўніцца 75 гадоў. Я афіцыйна іду ў адстаўку і павінен пайсці на пенсію. Я ўжо напісаў прашэнне аб адстаўцы і неўзабаве перашлю яго нунцыю.
Тадэвуш Кандрусевіч асудзіў гвалт з боку сілавікоў і заклікаў уладу ісці на перамовы з пратэстоўцамі. За гэта ён ужо больш за тры месяцы не можа вярнуцца на радзіму ў Беларусь.
юл