Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З журналістак хочуць зрабіць каардынатарак пратэсту

11.12.2020 15:34
Міліцыя шукала ў кватэры бацькоў, каб мець магчымасці даказаць абвінавачанні.
  -
Здымак журналістак - палітзняволеных з акцыі салідарнасціBelsat.eu

У Беларусі ў зняволенні працягваюць утрымліваць журналістак незалежных СМІ: Кацярыну Барысевіч з TUT.by, і Дар’ю Чульцову і Кацярыну Андрэеву з Белсат.

Апошнім дзвюм дзяўчынам следчыя хочуць прыпісаць дзеянні па каардынацыі пратэстаў. Беларуская сасацыяцыя журналістаў заклікае падтрымаць зняволеных журналістак. Гаворыць Вольга Хвоін з БАЖ.

- Сёння ў бацькоў Дар’і Чальцовай прайшоў ператрус. Дар’я даўно там не жыве і ейных рэчаў там няма. Міліцыянты шукалі нацыянальную сімволіку ды прыкметы каардынацыі несанкцыянаванымі масавымі мерапрыемствамі праз інтэрнэт. Да’я гэтым не займалася, яна працавала аператарам. Аператыўнікам, відаць, пастаўленая задача знайсці хоць нешта ў падтрымку абвінавачання.

Журналістак затрымалі 15 лістапада пасля стрыму ў доме на сімвалічнай «плошчы Пераменаў» і трымаюць у следчым ізалятары. Праваабаронцы прызналі іх палітзняволенымі.

юл