Новая праграма дапамогі "EU4Belarus: салідарнасць з народам Беларусі" будзе сканцэнтравана ў чатырох ключавых напрамках: падтрымка грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ; падтрымка моладзі, студэнтаў і маладых спецыялістаў, якія пацярпелі ад палітычнага крызісу, дапамога прадпрымальнікам дзеля павышэння ўстойлівасці да бягучага эканамічнага спаду; дапамога ў змаганні з COVID-19, распавёў камісар па справах суседства і пашырэння Олівер Вархелі.
- Еўракамісія завяршыла падрыхтоўку пакету. Апошнім але важным момантам з’яўляецца падтрымка эканомікі. З самага пачатку адным з нашых прыярытэтаў ёсць падтрымка ўстойлівасці эканомікі. Гэта асабліва важна ва ўмовах эпідэміі КОВІД.
Еўракамісія заявіла, што гэтым пакетам ЕЗ дае зразумець, што стаіць на баку народа Беларусі.
юл