Стала вядома, што мадэль Вольга Хіжанкова не выйшла з ізалятара. На яе была пачатая яшчэ адна адміністрацыйная справа, і ўжо ёсць рашэнне суда.
Гэта балюча і непрыемна, заявіў журналістам муж Вольгі Іван Марозаў.
- Да мяне не выходзілі. Людзям выйшлі і сказалі, што працягваецца тэрмін і цяпер не выйдзе. Сказалі, званіць у суд. Я не быў гатовы да гэтага, было рашэнне суду, па якім яна павінна была выйсці.
Вольга Хіжанкова была затрымана 8 лістапада падчас марша пратэсту ў Мінску. З таго часу — ужо больш за месяц — яна застаецца за кратамі.
юл