Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Швейцарыя замарозіла актывы Лукашэнкі і забараніла яму ўезд у краіну

12.12.2020 16:57
Такім чынам Федэральны савет адрэагаваў на «рэпрэсіі, якія працягваюцца ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці і апазіцыі ў Беларусі».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneuzhursky/shutterstock.com

Швейцарыя 11 снежня ўвяла супраць Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 14 грамадзянаў Беларусі санкцыі. Яны ўступаюць у сілу неадкладна.
Штрафныя меры прадугледжваюць замарозку актываў у Швейцарыі, а таксама забарону на ўезд у краіну, піша "Наша Ніва", спасылаючыся на заяу, апублікаваную на сайце Федэральнага савета Швейцарыі.

Разам з Аляксандрам Лукашэнкам пад санкцыі трапіў яго сын Віктар, які займае пасаду памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы. Акрамя таго, у санкцыйны спіс уключаныя кіраўнік КДБ Беларусі Іван Церцель, кіраўнік Упраўлення МУС Раман Мельнік, прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант, старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч і іншыя.

Урад Швейцарыі таксама наклаў эмбарга на пастаўку ўзбраення ў Беларусь, паколькі яно можа выкарыстоўвацца ўладамі для пераследу пратэстоўцаў.

Такім чынам Федэральны савет адрэагаваў на «рэпрэсіі, якія працягваюцца ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці і апазіцыі ў Беларусі».

эж