Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ціханоўская на наступным тыдні сустрэнецца з кіраўніцтвам ЕС і прэм'ерам Бельгіі

13.12.2020 13:09
У Бруселі экс-кандыдатка на пасаду прэзідэнта Беларусі возьме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных уручэнню прэміі Сахарава.
Святлана Ціханоўскаяфота: Тэлеграм-канал «Пул Першай»

13-16 снежня Святлана Ціханоўская наведае з рабочым візітам не толькі Берлін, але і Брусель, паведамляе „Наша Ніва”са спасылкай на прэс-службу экс-кандыдаткі на пасаду прэзідэнта Беларусі.

У Берліне Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнтам краіры Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, прэзідэнтам Бундэстага Вольфгангам Шойбле, віцэ-прэзідэнтам Бундэстага Клаўдыяй Рот, кіраўнікамі камісій па замежных справах і правах чалавека. Яна таксама сустрэнецца з Янам Хекерам, дарадцам канцлера Ангелы Меркель па замежнай палітыцы.

Ціханоўская таксама возьме ўдзел у экуменічнай малітве і дыскусіі ў Берлінскім саборы. Яна таксама сустрэнецца з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святланай Алексіевіч.

У Бруселі Ціханоўская сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Бельгіі і правядзе шэраг сустрэч у структурах ЕС. Таксама сустрэнецца з членамі Еўрапейскага парламента і палітычнымі групамі, уключаючы прэзідэнта Еўрапарламента Давіда Сасолі. Ціханоўская выступіць на сумесным пасяджэнні камітэтаў па замежных справах, развіцці, правах чалавека і дэлегацыі па сувязях з Беларуссю.

У Бруселі экс-кандыдатка на пасаду прэзідэнта Беларусі возьме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных уручэнню прэміі Сахарава.

аз