Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Падчас нядзельных маршаў пратэсту ў Беларусі затрымалі 286 чалавек

13.12.2020 16:53
У нядзелю прайшоў «Марш народнага абвінавачання».
Аўдыё
  • «Марш народнага абвінавачання» 13.12.2020
      13.12.2020
«Марш народнага абвінавачання» у Зялёным лугу 13.12.2020ТК Мая краіна Беларусь

Падчас нядзельных маршаў пратэсту ў Беларусі затрымалі 286 чалавек – інфармацыю публікуе ПЦ Вясна. У ліку затрыманых у Мінску знаходзіцца Ян Грыб 1936 году нараджэння. Мужыну адпусцілі пасля таго, як ён адмовіўся ісці ў аўтазак. Пры выкананні прафесійных задач затрыманы журналіст «Белсата» Станіслаў Івашкевіч. Смалявічах міліцыя затрымала цэлы клас школьнікаў, але пазней іх таксама адпусцілі з пастарунку.

У нядзелю прайшоў «Марш народнага абвінавачання».

«Глядзі ў акно, а не ў тэлевізар» і «Я выходжу» крычалі сёння ўдзельнікі акцыі пратэсту ў мінскім мікрараёне Малінаўка. Міліцыя ўстройвала ім аблаву і схапіла нават непаўналетняга хлопчыка.

Праз 4 месяцы ад пачатку пратэстаў тактыка змянілася. Людзі выходзяць на масавы шпацыр у сваіх раёнах, больш не імкнучыся ў цэнтр. Паказаць сваю нязгоду з хлуснёй і гвалтам выйшлі жыхары ў Малінаўцы і Сухараве, ва Ўруччы і Брылевічах, у Кунцаўшчыне, у Каменнай горцы, у Зялёным лузе. Не будзе перабольшаннем сказаць, што зноў выйшлі на пратэсты жыхары ўсіх раёнаў Мінска. І гэта даволі шматлікія калоны, удзельнікам якіх сігналілі кіроўцы аўтамабіляў.

Сённяшняя акцыя называлася «Марш народнага абвінавачання», перш за ўсё абвінавачваюць сілавікоў. А яны не спыняюць сваіх жорсткіх дзеянняў.

Спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё Анатоль Шырвель, Мінск