Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да Папы рымскага з просьбай аб звальненні з абавязкаў

13.12.2020 17:06
Папа Францішак можа цяпер задаволіць просьбу, а можа папрасіць аб працягненні выканання абавязкаў.
Аўдыё
  • Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да Папы рымскага з просьбай аб звальненні з абавязкаў.
Арцыбіскуп Тадэвуш КандрусевічPAP/Mateusz Marek

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да Папы рымскага з просьбай аб звальненні з абавязкаў.

 -Калі біскупу спаўняецца 75 гадоў, то ў адпаведнасці з Кананічным кодэксам, ён павінен напісаць прашэнне аб звальненні з пасады, па пенсійным узросце і біскуп напісаў гэтую просьбу, – сказаў Польскаму радыё прэс-сакратар Канферэнцыі біскупаў Беларусі айцец Юры Санько.

Прашэнне было скіравана ў Ватыкан праз апостальскага нунцыя ў Беларусі. Папа Францішак можа цяпер задаволіць просьбу, а можа папрасіць аб працягненні выканання абавязкаў.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пасля таго, як асудзіў гвалт у Беларусі і заклікаў улады да дыялогу з апазіцыяй, пазбаўлены права вяртання на радзіму.

Са студзеня арцыбіскупу Кандрусевічу спаўняецца 75 гадоў.

Уладзімір Пац, Мінск