Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Гродна: пратэст працягваецца

13.12.2020 21:38
На Гродзеншчыне невялікія пратэстныя акцыі прайшлі ў суботу і нядзелю. У Слоніме адбудзецца суд за бел-чырвона-белы сцяг на балконе.
Аўдыё
  • Гродна: пратэст працягваецца
Zimowy widok Grodna od strony Niemna
Zimowy widok Grodna od strony NiemnaShutterstock.com

У суботу на рынку «Цэнтральны» у Гродне раптам пачалі спяваць «Муры». Прычым, у той час калі людзей было шмат. Падтрымлівалі ўсе хто там знаходзіўся, пляскалі ў далоні. Акцыя неверагодная хоць і працягнулася некалькі хвілін.
У нядзелю ў некалькіх мікрараёнах Гродна актывісты выйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі на шпацыр.
У цэнтры на Савецкай ізноў хадзілі людзі з бел-чырвона-белымі парасонамі. Праваабаронцы паведамляюць прынамсі пра некалькіх затрыманых.

Падобнага кшталту акцыі адбыліся і ў Навагрудку. А вось у Слоніме чакае суда Аркадзь Брайчук, які вывесіў на балконе бел-чырвона-белы сцяг.

Да яго ўжо двойчы прыходзілі міліцыянеры, патрабавалі зняць яго, але спадар адмовіўся.
На яго складзены пратакол за правядзенне на балконе несанкцыянаванага пікета. Мясцовыя праваабаронцы называюць гэта бязмежжам міліцыі. Кажа адзін з іх: «Тым, што ён вывесіў сцяг – нічога не парушыў. Але ў нас зараз закон не дзейнічае і творыцца поўнае бязмежжа».

Алесь ЗАВІНОЎСКІ