Рада БНР звярнулася да дырэктара Сусветнай арганізацыі здароўя з заклікам дапамагчы спыніць COVID-19 у беларускіх турмах.
«Мы просім САЗ аказаць садзеянне ў прадухіленні распаўсюджвання COVID-19 у беларускіх турмах і месцах часовага ўтрымання, а таксама дапамагчы зняволеным атрымаць доступ да асноўных медычных пратаколаў», – гаворыцца ў лісце Рады БНР.
У якасці аднаго з выхадаў з сітуацыі Рада БНР прапануе Тэдрасу Гебрэесусу заклікаць урад Беларусі адкласці масавае выкананне адміністрацыйных пакаранняў, у тым ліку турэмнае зняволенне, да заканчэння пандэміі COVID-19.
Рада нагадвае, што многія пратэстоўцы заразіліся COVID-19 у месцах утрымання пад вартай.
яс/svaboda.org