Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Мінску прайшоў чарговы «Марш мудрасьці»

14.12.2020 16:24
Акцыя завяршылася затрыманнем дзясяткаў пенсіянераў. 
Здымак мае ілюстрацыйны характар EPA/STR Dostawca: PAP/EPA

Каля 20 пансіянераў выйшлі на марш у цэнтры Гродна. Яны трымалі бел-чырвона-белыя парасоны, гукалі «Жыве Беларусь». Акцыя скончылася без затрыманняў.

Зусім інакш прайшоў марш пенсіянераў у беларускай сталіцы. Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся каля Чырвонага касцёла.

Сілавікі акружылі пенсіянераў вакол каляднай елкі. Удзельнікаў Маршу пенсіянераў затрымалі. Сілавікі завялі людзей у бусы. Марш не адбыўся.

Агулам затрымана 80 пенсіянераў удзельнікаў "Маршу мудрасці". У Ленінскі РУУС завезлі каля 40 чалавек, у Кастрычніцкі — 35-40 чалавек.

юл