Праваабронцы патрабуюць правесці праверку па фактах катаванняў у дачыненні да Вольгі Хіжынковай і прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Гаворыць Вольга Фёдарава з “Прававой ініцыятывы”.
- Дадзеная заява выкліканая тым, што мы бачым, што некаторым людзям, у тым ліку Вользе Хіжанковай, бясконца працягваюць адміністрацыйны арышт. Мы ўпэўненыя, што па нашай заяве ніякай праверкі не будуць праводзіць. Навошта мы гэта робім? Першае, каб прыцягнуць увагу СМІ. Другое, каб атрымаць адказ на зварот ад чыноўніка пракуратуры. Калі рэжым зменіцца, гэта чалавек панясе адказнасць за бяздзейнасць.
Кампанія Conte, тварам якой раней была Вольга Хіжанкова, апублікавала рэкламныя фота з новымі мадэлямі. Беларускі абураныя. У Сеціве людзі пішуць, што калі Волю прыбяруць, яны больш не будуць купляць панчохі Сonte.
юл